 Пабудаваны ўладальнікамі мястэчка Патоцкімі на ўмацаваным бутавай падпорнай сценкай правым крутым
беразе р. Бярэзіна ў стылі класіцызму.
Прамавугольны ў плане будынак, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на
4 пiлонах мезанiн, завершаны трохвугольным франтонам з радамi дэнтыкул. Iх рытм прадоўжаны ад франтона
ўздоўж карнiза. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада з’яўляецца скруглены эркер, якi накрыты сферычным
купалам i члянёны паўцыркульнымi аконнымi праёмамi. Мiжпаверхавы плоскi пояс падзяляе фасады на 2 ярусы.
Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены руставанымi лучковымi броўкамi.
Сiметрыя будынка парушана двухпавярховай прыбудовай да паўднёвай тарцовай часткi. |