 Комплекс з 2 будынкаў. Асноўны трохпавярховы прамавугольны ў плане з 4 круглымi вежамi па
вуглах. Вежы завершаны зубцамі над шматслаёвым карнізам, апіраюцца кароткія кансолі. Плоскасці
сцен вежаў дэкарыраваны конхавымі нішамі. Сцены будынка прарэзаны маленькімі прамавугольнымі
аконнымі праёмамі. Паміж 2-м і3-м паверхамі шматслойны карнізны пояс. Галоўны ўваход вылучаны
стылізаваным барбаканам.
Будынак абнесены высокай мураванай сцяной, умацаванай контрфорсамі. У паўночна-ўсходняй
частцы сцяны размешчаны двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём. Галоўны фасад падзелены
карнізам на 2 ярусы, завершаны трохвугольным франтонам. Ніжні ярус з шырокай праезнай аркай
вылучаны неглыбокім рызалітам з рустам і арнаментальнымі паясамі сухарыкаў. |