 Комплекс пабудоў (3 асноўныя i некалькi дапаможных будынкаў), абнесеных глухой цаглянай агароджай,
размешчаны на тэрыторыі 2,5 га. Уздоўж вул. Кісялёва вылучаюцца варачны корпус, карпусы соладасушні,
саладоўні і соладасушні (1940 г.). Будынкі складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершаны рознымі па
вышыні трохвугольнымі шчытамі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, карнізныя паяскі.
Фасады чляняцца прамавугольнымі і аконнымі праёмамі. Па вул. Багдановіча размешчаны адміністрацыйна
вытворчы корпус. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі
праёмамі і гарызантальнымі цягамі пад вокнамі 1-га і 2-га паверхаў. |