 Трохпавярховы прамавугольны ў плане сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак накрыты вальмавым
дахам. З трох бакоў фасады вылучаны неглыбокімі рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі, у тымпане
якіх паўкруглыя акенцы. Першы паверх аддзелены цягамі складанага профілю. Па перыметры будынка праходзіць
карніз з сухарыкамі. Аконныя праёмы 1 і 3-га паверхаў прамавугольныя, 2-га дэкарараваны простымі ліштвамі з
замковым каменем прамымі і трохвугольнымі сандрыкамі. У прасценках паміж вокнамі над галоўным уваходам
невялікія калоны дарычнага ордэра. |