 Урачыстае адкрыццё парка адбылося 1 мая 1805 г. Спецыяльнага ўвахода парк не меў, ад лініі вуліцы пачыналіся
тры алеі, якія вялі ў розныя часткі парку. Гэта пацвярджаюць гістарычныя планы горада, зробленыя ў 1809 г. і 1810 г.
Уваход у парк знаходзіўся ў раёне будынка былой электрастанцыі.
Новы план развіцця Мінска быў зацверджаны ў 1817 г. Гэты дакумент вызначыў асноўныя напрамкі гарадскога
развіцця на наступныя 40 гадоў. Парк на плане быў пазначаны № 27 — “Гарадскі сад”. Парк планавалася паступова
пашырыць ва ўсходнім накірунку. У выніку рэалізацыі гэтага плана плошча парка магла павялічыцца ўдвая і сучасная
зона ўвахода ў парк стала б паркавай тэрыторыяй. Але, гэтыя праектныя прапановы не былі реэлізаваны. Тэрыторыя
сучаснага галоўнага ўвахода ў парк была аддадзена пад пабудовы жандармскай каманды. Ад тэрыторыі парка
жандармскія пабудовы былі аддзелены агароджай.
Складзены ў 1858 г. новы план горада прадугледжваў і рэканструкцыю парка. Яго тэрыторыю меркавалася павялічыць да вул. Вясёлай (суч.Першамайская) і Шпітальнай (Фрунзе). Але, як і папярэдні план, ён не быў цалкам рэалізаваны. У 1863 г. частка тэрыторыі, выдзеленнай пад парк, была перададзена пад гарадскую забудову.
У 1872 г. Мінская гарадская ўправа прыняла рашэнне аб будаўніцтве вадаправода. Не беразе Свіслачы быў запраектаваны будынак насоснай станцыі і вадазаборных калодзежаў. У выніку гэтага будаўніцтва ўся ўваходная зона парка была практычна знішчана. Захаваўся толькі праход да моста праз Свіслач, адкуль і пачынаецца зараз парк.
Па пасляваеннаму генеральнаму плану тэрыторыя Цэнтральнага парка культуры і адпачынку імя Горкага (такая назва была да 1960 г., затым зменена на Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага) абмежавана вуліцамі — Пралетарскай, Набяражнай, Чырвонай, Правіянцкай, Савецкай, Фрунзе і Першамайскай, г.зн. у ЦПКА уваходзілі землі парка Янкі Купалы і ўся плошча сучаснага квартала паміж вуліцамі Чырвонай, Камуністычнай, Скарыны і Кісялёва.
Па гэтаму праекту ўваход планавалася зрабіць з боку вул. Янкі Купалы, дзе ў наш час знаходзіцца бакавы ўваход у парк Янкі Купалы. Акрамя галоўнага ўвахода было пяць: тры з боку вул. Фрунзе і два з боку вул. Першамайскай.
У 1951 г. праект быў адкарэктаваны М.О. Баршчам, а генплан зроблены архітэктарам Коффе.
Сення парк Горкага – парк пейзажнага тыпу з элементамi рэгулярнага. Аснову планіроўкі складаюць 3 прамыя алеі, перасечаныя ў розных кірунках дарожкамі і сцежкамі. Ландшафтную кампазіцыю парку ўзбагачае рэчышча Свіслачы. Парк багата насычаны архітэктурай малых форм:
павільёны, альтанкі, мосцікі. У парку растуць больш за 60 відаў дрэў і кустоў.
Адміністрацыйны будынак аднапавярховы накрыты вальмавым дахам. Сцены неатынкаваны. Фасады члянёны лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі. Пад дахам праходзіць шматслойны карніз.
Галоўны ўваход у парк імя М. Горкага ўяўляе сабой дванаццацікалонны порцік, фланкіраваны па баках 2 альтанкамі-ратондамі. Бакавыя пілоны аздоблены ляпным дэкорам. Магутныя калоны іанічнага ордэра падтрымліваюць антаблемент, завершаны балюстрадай з тумбамі, упрыгожанымі дэкаратыўнымі вазамі. |