Плошча 2,4 га. У цэнтры — фантан з дэкаратыўнай скульптурнай групай хлопчыка з лебедзем. Планіроўка захоўвае асноўныя прынцыпы першапачатковага саду. Добраўпарадкаванне ўключае замошчаныя алеі, сцежкі, рабаткі, кустовыя бардзюры, кветнікі.