 Будынак № 12 па пр. Незалежнасці пабудаваны ў 1952 г. як жылы дом для навуковых работнікаў. Аўтар праекта
архітэктар Л. Баталаў. Гісторыя будаўніцтва жылога дома непасрэдны звязана з аднаўленнем і развіццём галоўнай
магістралі г. Мінска пасля Вялікай Айчынай вайны.
Будынак № 12 уваходзіць у склад ансамбля забудовы першай лініі праспекта. Рабочы праект будынка жылога
дома быў распрацаваны архітэктарам Л. Баталавым у 1946 г. Жылы дом праектаваўся для работнікаў навукі.
Будаўніцтва будынка было завяршана ў 1952 г. Фатаздымкі 1950-х гадоў, а таксама сучасны стан будынка сведчаць,
што дом узведзены ў адпаведнасці з рабочым праектам, толькі з некаторымі адхіленнямі ў дэкаратыўным афармленні
(адсутнічае скульптура, дэкаратыўныя ўстаўкі на ўзроўні пятага паверха, больш сціплае афармленне парталаў
парадных уваходаў). Будынак пяціпавярховы, Г-падобны ў плане. Цокаль абліцаваны плітамі паліраванага граніта. Кампазіцыя галоўнага фасада трох’ярусная. На ніжнім ярусе размешчаны вітрыны магазінаў. Другі ярус раскрапаваны шырокімі лапаткамі. Верхні, трэці ярус дэкарыраваны падвоенымі пілястрамі стылізаванага карынфнскага ордэра. Будынка завершаны карнізам з вялікім вынасам, упрыгожаным дэнтыкуламі. Аконныя праёмы прамавуголдьныя. На ўзроўні чацвёртага паверха ёсць балконы. За час існавання будынка ў дэкаратыўным афармленні, запаўненні аконных, вітрынных і дзвярных праёмаў якіх-небудзь вялікіх змяненняў не адбывалася. |