 Будынак Дзяржбанка ўзведзены ў 1947-1952 гг. па праекту арх. М. Паруснiкава, дзейнага члена Акадэмii архiтэктуры
СССР i АН БССР. З iмем М. Паруснiкава цесна звязана пасляваеннае аднаўленне i будаўнiцтва г. Мiнска. Ён у 1947
г. перамог у закрытым конкурсе на распрацоўку праекта першай чаргi Савецкай вулiцы (суч. пр. Незалежнасці).
Была адзначана ўдала выбраная архiтэктарам шырыня вулiцы i вышыня забудовы, буйны маштаб забудовы, у меру
падкрэсленая манументальнасць будынкаў. Праект М. Паруснiкава быў прыняты да ажыццяўлення, а аўтар СМ БССР
прызначаны магiстральным архiтэктарам будучага праспекта. Будынак Дзяржбанка разам з будынкам унiвермага
(ГУМ) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаваннi з вул Ленiна. Будынак уражвае сваёй прастатой i
манументальнасцю. Пластыку фасадаў узбагачаюць канелiраваныя пiлястры карынфскага ордэра на вышыню 4-х
паверхаў, арачныя праёмы асноўнай аперацыйнай залы на 2-iм паверсе, вянчаючы карнiз. Будынак Нацыянальнага
банка — помнiк савецкай архiтэктуры з выкарыстаннем класiцыстычнай спадчыны. |