 Круглая плошча пачала фарміравацца ў канцы 30-х гадоў 20 ст. як важная транспартная развязка.
У 50-я гады 20 ст., у сувязі з размяшчэннем тут манумента Перамогі, у інстытуце “Белдзяржпраект” быў
распрацаваны праект добраўпарадкавання зялёнай зоны на Круглай плошчы, аўтарам якога з’яўляўся М. Баршч.
У 1984 г., у сувязі з будаўніцтвам Мінскага метрапалітэна, плошча была перапланавана архітэктарамі Б. Ларчанка,
Б. Школьнікавым, К. Вязгіным. Круглая плошча стала авальнай. Памер зялёнай зоны плошчы быў паменшаны, і
было часткова зменена яе першапачатковае рашэнне. Трэба адзначыць, што змены, зробленыя на плошчы ў сувязі з
перапланіроўкай, значна панізілі першапачатковае архітэктурна-мастацкае рашэнне.
Сення плошча сквераў алеямі падзелена на чатырохвугольныя добраўпарадкаваныя ўчасткі. Адзін бок бліжэйшага
да плошчы ўчастка паўтарае крывізну тратуара і праезнай часткі. Уздоўж дарожак у спецыяльна прадугледжаных
месцах пастаўлены лаўкі. У дэкаратыўным афармленні сквераў выкарыстаны ліставыя і хваёвыя дрэвы, групы кустарніка. |