 Пабудаваны па праекту архітэктара І.Лангбарда.
Аб’ёмна-прасторавая кампазiцыя будынка створана па прынцыпе ярусаў. Сцены рытмiчна члянёны высокiмi
прамавугольнымi аконнымi праёмамi i лапаткамi. Глядзельная частка ўяўляе сабой пастаўленыя адзін над адным 3
цыліндрычныя аб’ёмы рознага дыяметра і вышыні, накрыта шатровым дахам, вылучана 7 уваходнымі квадратнымі
ў плане порцікамі. Сцены ніжняга аб’ёму і калоны порцікаў апрацаваны рустам. Развітая сцэнічная каробка і
дапаможныя памяшканні прыбудаваны ў выглядзе высокага прамавугольнага ў плане і выступаючых па баках
больш нізкіх кубічных аб’ёмаў, накрыты вальмавым дахам. |