 Размешчаны на натуральным пагорку, паміж магістраллю і паркавым масівам. Кампазіцыйны акцэнт
комплексу — абкліск (вышыня 45 м), форма якога нагадвае сцяг. Выкананы з жалезабетону з дэкаратыўнай
апрацоўкай паверхні пад “бучарду”. У ніжняй частцы абеліска, на кансольным блоку, размешчана дошка з
тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні г. Мінску ганаровага звання “Горад-герой”,
у верхняй — выявы зоркі і лаўровай галінкі, выкананыя ў метале з тонкай пазалотай. Каля падножжа абеліска
абліцаваны чырвоным гранітам пастамент, куды ўскладаюць вянкі і кветкі. Справа ад абеліска, на пастаменце,
ўстаноўлена бронзавая фігура жанчыны — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і Славы.
Пластычная мадэліроўка фігуры кантрастуе з лаканічнай пластыкай абеліска і кампазіцыйна завяршае агульнае
вырашэнне комплексу. Левая рука жанчыны пераможна ўзнята, дэнамічны жэст яе падкрэсліваюць фанфары.
Правая рука павернута ў бок абеліска. Каля падножжа пагорка — плошча для правядзення ўрачыстых рытуалаў. |