 Касцёл пабудаваны ў 1713 –1714 гг. Крыштофам і Ядзвігай Зяновічамі ў стылі барока. Пасля 1864 года кляштар скасаваны, касцёл перададзены праваслаўнай царкве. Вернуты католікам у 1919 г. Пазней закрыты. Адрэстаўрыраваны і пачаў дзейнічаць з 1994 г. Касцёл — мураваны аднанефавы двухвежавы базiлiкальны храм з паўкруглай апсiдай накрыты высокiм двухсхiльным дахам. У цэнтры да галоўнага фасада прымыкае невялікая паўкруглая прыбудова, верагодна, абарончага прызначэння. Жылы корпус прылягае да касцёла з поўначы. Мураваны П-падобны ў плане аднапавярховы будынак, захаваўся часткова. Брама i вежа-званiца — квадратны ў плане будынак на бутавым цокалi. |