 Асноўны аб’ём і званіца маюць ярусную кампазiцыю. Да асноўнага аб’ёму далучаны нiзкiя бакавыя прыбудовы
з дадатковымі ўваходамі, да пяціграннай алтарнай часткі — рызнiцы. Уваходная частка вылучана бабінцам з навіссю
ў выглядзе трохвугольнага франтона на тонкіх строеных калонах. Верхнія ярусы званіцы (васьмігранная ў плане)
і зальная частка храма завершаны шатрамі і купаламі з галоўкамі. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны
прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. Зальная частка трохсветлавая. У інтэр’еры столь плоская, акрамя
цэнтральнай падкупальнай прасторы, дзе чацвярык другога яруса пераходзіць пры дапамозе ветразяў у васьмярык
і перакрыты самкнёным гранёным скляпеннем. Хоры над уваходам падтрымліваюцца 2 круглымі слупамі. Помнiк
драўлянага дойлiдства з рысамi барока. |