 |
 Першапачаткова была пабудавана ў XVIII ст. у Старым горадзе як Канстанцiнаўская. У канцы XVIII ст. перанесена
ў прадмесце Востраў i пабудавана на месцы разабранай у 1795 г. Мiхайлаўскай царквы. Пабудавана ў традыцыях
народнага дойлiдства з элементамi стыляў барока i позняга класiцызму. Спачатку была 2-зрубная складалася з
асноўнага аб’ёму i алтарнай апсiды. У канцы XIX ст. з захаду прыбудавана вежа-званiца. |
|