 Пабудавана як унiяцкая. Перабудавана пад праваслаўную, значна зменены галоўны фасад.
Будынак базiлiкальнага тыпу, блiзкi да квадрата ў плане, з закругленай апсiдай, арыентаванай на ўсход.
Сцены звонку і знутры расчлянёны пілястрамі. аконныя праёмы з раструбамі ўнутр. Галоўны фасад сiметрычнай
двух’яруснай кампазiцыi. Ярусы падзелены прафіляваным поясам, які з’яўляецца працягам карнізаў бакавых нефаў.
Пластычнае ўбранне фасада сканцэнтравана ў верхнім ярусе: плоскія арачныя нішы і паўцыркульныя аконныя праёмы
з прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральная кампазіцыйная вось вылучана какошнікам. Па баках будынак увенчаны
цыбулепадобнымi галоўкамi на высокiх цылiндрычных барабанах. |